Ужо на наступным тыдні ва Ўроцлаве адбудзецца сустрэча Каардынацыйнай Рады, Руха Беларускай Салідарнасці з мясцовымі беларускімі ініцыятывамі!
Таму мы шчыра запрашаем актывістаў(-ак) і прадстаўнікоў(-іц) беларускіх арганізацый, каб абмяркаваць усё надзённыя пытанні аб будучыні і развіцці, якія зараз турбуюць беларусаў.
ТЭМЫ:
Будзем шмат размаўляць і дзяліцца парадамі, агучым праблемы ды выпрацуем агульную стратэгію па вырашэнню пастаўленых пытанняў!
А яшчэ, на сустрэчы вас будзе чакаць выстава малюнкаў Паўла Северынца, якія ён даслаў з-за кратаў.
- наладжванне супрацы між беларускімі арганізацыямі і польскімі ўладамі
- адукацыя на беларускай мове ва Ўроцлаве
- магчымасці падтрымкі беларускіх ініцыятываў
- захаванне беларускай ідэнтычнасці за мяжой і ў Беларусі.
Будзем шмат размаўляць і дзяліцца парадамі, агучым праблемы ды выпрацуем агульную стратэгію па вырашэнню пастаўленых пытанняў!
А яшчэ, на сустрэчы вас будзе чакаць выстава малюнкаў Паўла Северынца, якія ён даслаў з-за кратаў.
Калі? 29 чэрвеня а 19:00
Дзе? ul. Szewska 49, Instytut Historyczny Uniwersytet Wrocławski
РЭГІСТРАЦЫЯ: па спасылцы
Удзел прымуць: Андрэй Ягораў — спікер Каардынацыйнай рады, Варшава; Віталь Рымашэўскі — кіраўнік аддзелу камунікацыі з грамадзтвам Каардынацыйнай рады, кіраўнік Беларускага Руху Салідарнасьці, Варшава; Ян Маркаў, прэзыдэнт Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Wrocław; Наталля Хацько — Згуртаванне Саюза Беларускай Салідарнасці; Любоў Баркун — Школа беларускай мовы для дзяцей на выходных; Эмілія Гаўрус — Праект «Мова Нанова»; Сьвятлана Дзядова — праект «РазМова»; Анастасія Сасыкбаева — моладзевы клуб «Спадчына»; Fundacja «Za Wolność Waszą i Naszą»; Сяргей Сасін чалец КР — Białoruski Związek Solidarności.
Давайце #разаміпобач захаваем нашу беларускасць!
*Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: Рух Беларускай Салідарнасці; Каардынацыйная Рада; Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Wrocław; Fundacja "Za Wolność Waszą i Naszą"