Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

АДПУСЦІ НАРОД!

Падзеі
На варшаўскай прасторы «Пад жырандоляй» 22 красавіка ўпершыню адбыўся тэатральны спектакль батлейка. Гэта было цікавае культурніцкае падарожжа для дзяцей і бацькоў і добрая нагода правесці час усёй сям’ёй.

Спектакль «Адпусці народ» па біблейскіх матывах паказвае выразную аналогію з сітуацыяй ў сучаснай Беларусі. Яго зладзіў сямейна-сяброўскі тэатр «Батлейка», які быўнядаўна ўтвораны разам з Хорам вольных беларусаў. Артысты і спевакі ўпершыню выступілі ў 2023 годзе ў Беластоку, а гэтым разам правялі спектакль у Варшаве.

Уваход быў вольным. Беларусы прыйшлі цэлымі сем’ямі і засталіся вельмі задаволенымі.