29 траўня прадстаўнікі беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый зладзілі сустрэчу з беларускай супольнасцю ў Беластоку. На яе былі запрошаныя беларускія актывісты, прадстаўнікі грамадскіх ініцыятыў, згуртаванняў дыяспары, мясцовых медыя. Тэма сустрэчы: «Як захаваць беларускую ідэнтычнасць за мяжой і ў Беларусі».
Мерапрыемства такога фармату дазволіла абмеркаваць магчымасці захавання беларускай мовы, адукацыі і ідэнтычнасці за мяжой, а яшчэ і абмяняцца досведам, пагутарыць пра праблемы і поспехі дзейнасці ў гэтых кірунках для беларускай дыяспары.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Рух Беларускай Салідарнасці, Каардынацыйная Рада, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Нацыянальная платформа ФГО, Беларуская школа ў Варшаве, Хаб «Новая Зямля» у Беластоку.

Намеснік мэра Беластоку Збігнеў Нікітаровіч ставіць свой подпіс пад петыцыяй за адукацыю на беларускай мове падчас візіту беларускіх грамадскіх дзеячаў у Беласток.
Пасля сустрэчы з мясцовымі ўладамі, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый прынялі ўдзел у праграме сустрэчы з беларускай грамадой Беластоку. Пляцоўку для правядзення сустрэчы прадаставіў Беларускі Хаб «Новая Зямля».
Мерапрыемтсва праходзіла ў фармаце жывой гутаркі і ў некалькі этапаў. Падчас першай панэлі закранулі пытанні выклікаў і актуальных запытаў для мясцовых беларускіх супольнасцяў. Паспрабавалі знайсці шляхі дапамогі ў іх вырашэнні. На другой панэлі абмяркоўваліся шляхі ўзаемападтрымкі і супрацы для розных грамадскіх ініцыятыў беларусаў у Польшчы. Якім чынам можна ўзмацніць адно аднога і стаць паўнавартасным беларускім Рухам.
У абмеркаванні ўдзельнічалі: Лада Гукасава, Беларуская Нацыянальная Платформа Форума Грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства; Алег Латышонак, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы; Андрэй Ягораў, Каардынацыйная Рада; Аліна Коўшык, Аб’яднаны пераходны кабінет, Віталь Рымашэўскі, Каардынацыйная Рада, Рух Беларускай Салідарнасці, Алесь Лозка, Беларуская школа ў Варшаве; Руслан Кулевіч, галоўны рэдактар MOST; Яўгенія Доўгая, рэдактарка Lixtar Media, Кацярына Ваданосава, тэлевядучая, музыка; а таксама прадстаўнікі мясцовых суполак беларусаў Беластоку.
Гэта была вельмі карысная сустрэча для ўсіх бакоў. Спадзяемся, гэта пакладзе пачатак супрацы і еднасці беларусаў замежжа.