Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

НАВАГОДНІ ШАХМАТНЫ ТУРНІР АДБЫЎСЯ

Падзеі
У суботу 17 снежня на прасторы РБС ініцыятыва «Fizra» арганізавала і правяла навагодні сяброўскі шахматны турнір для дарослых і дзяцей.

Любы жадаючы мог прыняць удзел у турніры. Яго адмыслова ладзілі дзеля таго, каб даць нагоду беларусам сустрэцца, пазнаёміцца і за любімай гульнёй добра правесці час у сяброўскай атмасферы.


Пагуляць у шахі прыйшло 12 чалавек разам са знаёмымі, якія былі ў ролі заўзятараў. Атрымалася вельмі добра гульня, у якой было месца размовам і гумару. Глядзіце некалькі атмасферных фотаздымкаў з турніра.


  • Вы таксама можаце правесці сваё мерапрыемства, прэзентацыю, квіз ці нават спаборніцтва ў прасторы РБС! Дзеля гэтага трэба толькі аформіць заяўку па спасылцы.