Любы жадаючы мог прыняць удзел у турніры. Яго адмыслова ладзілі дзеля таго, каб даць нагоду беларусам сустрэцца, пазнаёміцца і за любімай гульнёй добра правесці час у сяброўскай атмасферы.
- Больш пра новую ініцыятыву «Fizra» мы пісалі ў ранейшым артыкуле.
Пагуляць у шахі прыйшло 12 чалавек разам са знаёмымі, якія былі ў ролі заўзятараў. Атрымалася вельмі добра гульня, у якой было месца размовам і гумару. Глядзіце некалькі атмасферных фотаздымкаў з турніра.
- Вы таксама можаце правесці сваё мерапрыемства, прэзентацыю, квіз ці нават спаборніцтва ў прасторы РБС! Дзеля гэтага трэба толькі аформіць заяўку па спасылцы.